Шчучыншчына
ПРОФКОМ РАБОТНИКОВ ПРИГЛАШАЕТ НА ЭКСКУРСИЮ “Шчучыншчына” по маршруту: Мураванка – Ішчална – Жалудок – Шчучын – Старыя Васілішкі 14 сентября 2025 г. (воскресенье)
Отъезд в 08.00 ч. от дома I Съезда РСДРП
(пр. Независимости, д. 31), ст. метро «Площадь Победы»
Царква ў МУРАВАНЦЫ (1516 г.), амаль квадратная ў плане, пакрытая высокім чарапічным дахам, завершана паўкруглым алтаром. Па кутах яе падымаюцца чатыры цыліндрычныя абарончыя вежы, усярэдзіне якіх перш размяшчаліся вітыя лесвіцы. Яны выводзілі да памяшкання пад дахам, дзе знаходзілася баявая галерэя. Гэтым каменным сценам зусім хутка споўніцца паўтысячагоддзя, а яны і сёння здаюцца нязломнымі…
Траецкі касцёл (1785 г.) у ІШЧАЛНЕ хоць і з’яўляецца па часе збудавання помнікам позняга барока, але вонкава гэта выяўлена ў ім вельмі стрымана нават на галоўным фасадзе, не кажучы ўжо пра аскетычнасць бакавых.
ЖАЛУДОК доўгі час належаў графам Тызенгаўзам. У падзямеллі тутэйшага касцёла, папярэдніка цяперашняй каталіцкай святыні, быў пахаваны самы вядомы прадстаўнік гэтай фаміліі – рэфарматар Рэчы Паспалітай Антоні Тызенгаўз. Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі (1854) у Жалудку створаны Каралем Падчашынскім. У пачатку ХХ стагоддзя на ўскраіне Жалудка малады князь Людвік Святаполк-Чацвярцінскі заклаў сядзібу. Цяпер пустуючая сядзіба знаходзіцца ў асяроддзі магутных дрэў старажытнага парку…
ШЧУЧЫН вядомы з 1537 года як прыватнаўласніцкае мястэчка. У 1718 годзе тут быў заснаваны манастыр піяраў, пры якім праз восем гадоў адкрылі школу, або калегію. З часам яна, нібы «по щучьему веленью», стала адной з найбуйнейшых сярод ёй падобных у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе!
Завяршаюць маршрут СТАРЫЯ ВАСІЛІШКІ. Патрапіўшы сюды, з вялізным здзіўленнем адкрываеш для сябе яе гонар – касцёл Св. Пятра і Паўла. Гэты цудоўны архітэктурны манумент – сапраўды гатычная скульптура! Пры ўваходзе ў касцёл ўстаноўлена мемарыяльная пліта з надпісам: «Чэслаў Немэн (Выджыцкі). Нарадзіўся ў Ст. Васілішках, памёр у Варшаве. Вялікі артыст, знакаміты спявак, вакаліст пакаленняў, інструменталіст, кампазітар. У Старых Васілішках ў 2011 годзе створаны клуб-музей Чэслава Немана ў сценах дома, у якім ён нарадзіўся.
Продолжительность экскурсии ~ 14,5 часов, 400 км
Стоимость для членов профсоюза – 50 рублей
(с входными билетами и обедом)
Полная стоимость – 150 рублей