Экскурсія «ВІЛЕЙСКІЯ КАРУНКІ»
Наша экскурсія праходзіла па Вілейшчыне. Насычанасць рэгіёна, што непарыўна знітаваны з галоўнай тутэйшай воднай артэрыяй – ракой Віліяй і Вілейскім вадасховішчам, разнастайнымі помнікамі – прыроднымі, архітэктурнымі, памятнымі, робіць гэты куточак на памежжы Міншчыны і Віцебшчыны сапраўды непаўторным, запамінальным і арыгінальным.
Яраш Малішэўскі — экскурсавод, а таксама гісторык, даследчык і папулізатар гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі, распавёў пра гісторыю і лёс маленькіх весачак нашай краіны. Маршрут праходзіў праз старажытныя вескі: Альковічы — Камена — Касута — Касцяневічы — Княгінін — Крывічы — Ваўкалата — Сітцы.
Мы пабачылі яскравы неагатычны касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі; Варацішын крыж, альбо Камень-звон; ўніяцкую царкву святой Тройцы; касцёл святога Андрэя; Траецкую царкву ў псеўдарускім стылі. Завіталі і ў музей ручнікоў. Добрае надвор’е спрыяла нашаму добраму настрою!







